Раней пракуратура паведамляла падрабязнасці гэтай крымінальнай справы. Так, вядома, што Антону інкрымінавалі тое, што ён 27 лютага 2022 года адаслаў у беларускі тэлеграм-бот тэксты, якія «могуць быць выкарыстаны ў экстрэмісцкай дзейнасці», а 28 лютага 2022 года «шляхам візуальнага назірання з салона аўтамабіля», выехаўшы з Пінска, сабраў звесткі пра месцазнаходжанне вайсковых частак ды падраздзяленняў. Затым адзначыў атрыманыя месцы на карце ды адаслаў асобе, якая жыве ва Украіне.

Такія дадзеныя пра вайскоўцаў палічылі дзяржсакрэтамі ды звесткамі, якія складаюць службовую таямніцу. Таму дзеянні Малюгі кваліфікавалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі: ч.1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч.1 арт. 375-1 (незаконныя збіранне або атрыманне звестак, якія складаюць дзяржсакрэты).

Суддзя Мікалай Сянько палічыў віну мужчыны цалкам даказанай і прызначыў яму тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
24