Пасол Расіі ў ААН Васіль Небензя напісаў ліст генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу, у якім паскардзіўся на нявыдачу візаў Лаўрову і ягонай камандзе. У лісце гаворыцца, што Злучаныя Штаты цягам некалькіх апошніх месяцаў «пастаянна адмаўлялі ва ўязных візах» шэрагу расіянам, якія накіроўваліся на мерапрыемствы ААН. Гэта ў расійскага амбасадара «выклікае трывогу».

Прадстаўнік Дзярждэпу ЗША пракаментаваў Reuters, што, у адпаведнасці з амерыканскім заканадаўствам, візавыя запісы — канфідэнцыйныя, таму ён не можа нічога распавесці пра сітуацыю з той ці іншай асобай. Адначасова чыноўнік зазначыў, што ЗША сур’ёзна ставяцца да сваіх абавязальніцтваў у якасці дзяржавы, у якой праходзіць паседжанне Генасамблеі ААН і таму могуць адмовіць у выдачы візаў замежных дыпламатам з меркаванняў бяспекі і вонкавай палітыкі.

Акрамя таго, ЗША ўжо даўно забаранілі расійскім дыпламатам ААН, а таксама дэлегацыям з РФ ад’язджаць ад Нью-Ёрку на адлегласць большую за 25 міляў (40 кіламетраў) без папярэдняга дазволу Вашынгтона.

Клас
32
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2