Фота: recoveryplussupport.com.au

Фота: recoveryplussupport.com.au

Вялікае дэпрэсіўнае расстройства, таксама вядомае як клінічная дэпрэсія, характарызуецца пастаянным прыгнечаным настроем або стратай цікавасці да дзейнасці, што пагаршае паўсядзённае жыццё. Калі мы хворыя на дэпрэсію, тлумачыць Рэйн, некаторыя ўчасткі нашага мозгу могуць змяншацца і нават губляць аб'ём шэрага рэчыва. Гэтыя ўчасткі ўключаюць гіпакамп, які кіруе памяццю і навучаннем, і прыфрантальную кару, якая кіруе мысленнем больш высокага ўзроўню.

Нягледзячы на вялікую колькасць даследаванняў клінічнай дэпрэсіі, нейрабіёлагі не да канца ўпэўненыя ў тым, што адбываецца ў мозгу людзей, якія хварэюць на дэпрэсію. У цяперашні час існуе два распаўсюджаныя метады лячэння дэпрэсіі: кагнітыўна-паводзінская тэрапія (КПП) і прызначэнне антыдэпрэсантаў, такіх, як селектыўныя інгібітары зваротнага захопу сератаніну (СІЗЗС). Асабліва эфектыўнымі ў лячэнні дэпрэсіі апынуліся СІЗЗС, эфект якіх, імаверна, абумоўлены узмацненнем перадачы сігналаў сератаніну.

Прычына дэпрэсіі шырока абмяркоўвалася на працягу апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў, хоць некаторыя даследчыкі мяркуюць, што недахоп сератаніну ў мозгу можа выклікаць дэпрэсію. Але агляд, апублікаваны ў мінулым месяцы ў часопісе «Малекулярная псіхіятрыя», абвяргае гэтую гіпотэзу. «Наш ўсебаковы агляд асноўных кірункаў даследаванняў сератаніну паказаў, што няма пераканаўчых доказаў таго, што дэпрэсія выкліканая зніжэннем канцэнтрацыі або актыўнасці сератаніну або звязаная з ім», — адзначаюць аўтары.

Аднак гэта не азначае, што вам варта адмовіцца ад прыёму антыдэпрэсантаў, калі ў вас дыягнаставана клінічная дэпрэсія. «Не абавязкова, каб праблема была вырашаная ў мозгу», — кажа Рэйн.

Дык як прадухіліць дэпрэсію? Па словах Рэйна, ёсць пяць простых і вельмі дзейсных парадаў:

  • Кожную ноч спіце столькі, каб высыпацца;
  • Сачыце за харчаваннем і ежце болей здаровай ежы;
  • Рэгулярна давайце сабе фізічныя нагрузкі;
  • Займайцеся рэфлексіямі, медытацыяй, давайце сабе інтэлектуальную нагрузку;
  • Пазбягайце сацыяльнай ізаляцыі.

Чытайце яшчэ:

Ці праўда, што мы выкарыстоўваем толькі 10 працэнтаў мозгу? Адказвае нейрабіёлаг

Стварылі сэрвіс, які дазваляе бясплатна палепшыць старыя фота. Паказваем, як ён працуе

Навошта ўвогуле патрэбныя вірусы? Без іх нас магло б не быць

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
5