Па яе словах, тэрмін яго ўтрымання пад вартай скончыўся. Цяпер Мельхер «ў інтэрнаце без дзвярэй, насупраць жывуць амапаўцы».

У лютым 2021 КДБ унёс Мельхера ў «спіс тэрарыстаў».

У снежні 2021 года сюжэт «Беларусі 1» распавядаў, што 27-гадовы Антон Мельхер «аказваў тую ці іншую дапамогу Аўтуховічу». Мяркуючы па старонцы Мельхера ва ўкантакце, у 2015 годзе ён скончыў эканамічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Абвінавачанымі па справе праходзяць 12 чалавек. Галоўны фігурант — прадпрымальнік з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч. КДБ сцвярджае, што Аўтуховіч назапасіўся зброі і выбухоўкі ва Украіне, уладкаваў некалькі схронаў і пашкодзіў машыны двух міліцыянтаў. Суд па справе ў Гродне ідзе з другой паловы мая.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0