Ігар Леднік

Ігар Леднік

Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Шоцік.

Ігар Леднік быў затрыманы 18 красавіка 2022 года. Напачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасля іх ён на волю не выйшаў — быў змешчаны ў Следчую турму № 8 у Жодзіна.

Ігар Леднік мае інваліднасць 2-й групы праз праблемы з сэрцам. У чэрвені 2022 г. адвакатка паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, Ігар знаходзіўся ў санчастцы следчага ізалятара ў ляжачым стане. У ліпені стала вядома, што актывісту зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.

Згодна з матэрыяламі справы, Ігар Леднік з чэрвеня па снежань 2020 года прадставіў для публікацыі ў адзін з часопісаў артыкул з загалоўкам «Міжнародна прызнаны нейтралітэт Беларусі — гарантыя бяспекі ў рэгіене АБСЕ».

Названы матэрыял апублікаваны ў друкаваным выданні «Пазіцыя» 28 снежня 2020 года, а 7 чэрвеня 2021 года размешчаны на яго сайце ў сетцы Інтэрнэт. Паводле следства, у ім ўтрымліваліся загадзя ілжывыя звесткі, якія ганьбяць і зневажаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы, злучаныя з абвінавачваннем у асабліва цяжкіх злачынствах, у тым ліку супраць бяспекі чалавецтва.

18 ліпеня 2022 г. суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю Facebook-старонкі Ігара Ледніка «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5