Фота: glosznadniemna.pl
Невядомыя ўшанавалі разбураныя на мінулым тыдні магілы загінулых салдат Арміі Краёвай у вёсцы Сурканты Воранаўскага раёна традыцыйнымі для часоў вайны надмагіллямі — бярозавымі крыжамі, а таксама польскай сімволікай. Гэта ўжо шостае вядомае разбурэнне польскіх вайсковых могілак і помнікаў у Беларусі і самае маштабнае.
Як паведамляе Glosznadniemna.pl, замест знесеных на загад уладаў Беларусі каменных крыжоў на ўзаранай тэрыторыі вайсковых могілак на месцах меркаваных магіл паставілі бярозавыя крыжы, зробленыя па-салдацку, а таксама свечкі і бела-чырвоныя стужкі.
Фота: glosznadniemna.pl





