Фота: google.com

Фота: google.com

Кампанія змяніла правілы ажно 2 жніўня, але стала вядома пра гэта толькі цяпер. У заяве Google напісана, што цяпер правілы выкарыстання аплатнай сістэмы Google Play не распаўсюджваюцца на тыя праграмы, якія прымаюць плацяжы ў расіян. То-бок цяпер яны могуць прымаць аплату праз староннія сэрвісы — большасць праблем з аплатай для расіян вырашаная.

«Калі ў вас праблемы з атрыманнем плацяжоў, мы рэкамендуем выкарыстоўваць альтэрнатыўны спосаб аплаты, напрыклад рахунак у іншым банку ці электронны кашалёк, на які можна адправіць плацеж», — удакладняе Google.

Пры гэтым, каб фармальна выконваць санкцыі, Google Play блакуе запампоўку афіцыйна платных праграм і абнаўленняў для іх у Расіі і Беларусі. Але ўнутранай аплаты гэта не тычыцца і цяпер, мяркуючы па ўсім, сэрвісы «Яндэкса» ці расійскія анлайн-кінатэатры будуць пачувацца свабоднымі ад санкцый, як і шараговыя расіяне.

Карпарацыя выканала патрабаванне Федэральнай антыманапольнай службы (ФАС), якая ў ліпені запатрабавала ў Google на працягу месяца даць расіянам іншыя метады аплаты. Калі б гэтага не адбылося, ФАС завяла б справу за парушэнне антыманапольнага заканадаўства. Нядаўна ФАС ужо аштрафаваў Google на 34 мільёны долараў за тое, што YouTube можа выдаляць акаўнты карыстальнікаў і быццам бы такім чынам «злоўжывае манапольным палажэннем» на рынку відэахостынгаў (відаць, за выдаленне акаўнтаў расійскіх прапагандыстаў).

Нагадаем, карыстальнікі айфонаў з Расіі заўжды маглі аплачваць пакупкі ў абыход санкцый — з дапамогай балансу мабільнага тэлефона.

Чытайце яшчэ:

Google-пошук уводзіць у падман і шкодзіць дэмакратыі. Тлумачым, як не даць сябе падмануць

За масквічамі сочаць адразу чатыры алгарытмы распазнавання асоб. Адзін з іх — скандальна вядомы беларускі

Многія VPN збіраюць даныя і могуць перадаць іх сілавікам. Расказваем, як ад гэтага абараніцца

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7