Візавы цэнтр Эстоніі ў Полацку будзе знаходзіцца па адрасе: вуліца Камуністычная, 4Б (у будынку кампаніі «Белдзяржстрах»). Графік яго працы: аўторак і чацвер (акрамя дзяржаўных святаў) з 10.00 да 15.30.

Візавы цэнтр Эстоніі ў Бабруйску будзе знаходзіцца па адрасе: вуліца Пушкіна 251 (у будынку кампаніі «Белдзяржстрах»). Графік працы: аўторак і чацвер (акрамя дзяржаўных святаў) з 10.00 да 15.30.

У VFS Global папярэдзілі, што ў гэтых цэнтрах будзе пакуль недаступная паслуга імгненнай фатаграфіі, а аплаты консульскага, сэрвіснага збору, дадатковых паслуг будуць рабіцца праз сістэму АРІП.

Але на візы могуць разлічваць не ўсе. Пасля пачатку вайны ва Украіне візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі робяць прыём заяў толькі па наступных мэтах паездкі:

  • наведванне членаў сям'і (муж (жонка), дзеці, бацькі, прабацькі, унукі) грамадзян або ўладальнікаў дазволу на жыхарства Эстоніі/Фінляндыі/Швецыі;
  • наведванне сем'яў непаўналетніх членаў сям'і грамадзян Эстоніі/Фінляндыі/Швецыі або асоб, якія маюць дазвол на жыхарства (былыя муж і жонка, дзеці ад другога шлюбу і г. д.).
  • паездка па гуманітарных прычынах, такіх як цяжкая хвароба ці пахаванне блізкага сваяка.
Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1