Да 31 снежня 2022 года беларусы змогуць падаць заяву на атрыманне:

гуманітарных віз, на падставе якіх потым можна падаць заяву на часовае пражыванне тэрмінам на 3 гады;

нацыянальных віз для працы кіроўцам міжнародных перавозак пасажыраў або грузаў.

Атрымаць гуманітарныя візы змогуць беларусы, якія:

у дзень падачы заявы знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы на падставе нацыянальнай візы, выдадзенай з гуманітарнай мэтай (D21);

або заехалі на тэрыторыю Польшчы ў перыяд з 24 лютага 2022 года з тэрыторыі Украіны, дзе легальна пражывалі да вайны.

Пры гэтым грамадзяне павінны будуць падпісаць заяву аб тым, што не могуць па меркаваннях бяспекі або з-за магчымых рэпрэсій вярнуцца ў Беларусь для атрымання гуманітарнай візы.

Усяго беларусам плануецца выдаць каля 155 тысяч віз.

Дакументы на атрыманне нацыянальных віз для працы кіроўцам будзе прымаць ваяводскае ўпраўленне па месцы яго знаходжання.

Заяўкі на гуманітарныя візы беларусы змогуць падаць у МЗС праз фірмы-пасярэднікі. Спіс такіх фірмаў будзе даступны ў найбліжэйшы час.

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
5