Палкоўнік Віктар Жадобін развітаўся з часцю ўнутраных войскаў 5448, якой кіраваў адносна нядоўга.

На момант зверстваў 2020-га Жадобін-малодшы кіраваў брыгадай унутраных войскаў у Гомелі. 

Потым быў пераведзены ў часць 5448, заняўшы месца Уладзіміра Дунаенкі, якога нядаўна за п'янку разжалавалі да выкладчыка Вайсковай акадэміі.

Чытайце таксама: Пасля скандалу з прастытуткамі камандзіра 6-й міліцэйскай брыгады Дунаенку зрабілі педагогам

Перавод на факультэт Генштаба азначае, што Жадобіна вядуць у генералы. 

У войсках у Віктара Жадобіна рэпутацыя неадназначная. Некаторых раздражняюць шырокія плечы палкоўніка — маецца на ўвазе пратэкцыянізм бацькі.

Пагоны палкоўніка Жадобін-малодшы атрымаў у 2019-м на момант кіравання в/ч 7434 у Астраўцы. 

Яго бацька, Юрый Жадобін — генерал-лейтэнант, былы кіраўнік унутраных войскаў МУС (1999—2003) старшыня КДБ (2007—2008), сакратар Рады бяспекі (2008—2009), міністр абароны (2009—2014). 

Месца Жадобіна ў в/ч 5448 зойме малады падпалкоўнік Аляксей Лабанаў. 

Лабанаў злева, Жадобін справа

Лабанаў злева, Жадобін справа

«Лабанаў вядомы найперш тым, што не здолеў сам здаць на крапавы берэт, будучы ў роце выведкі, дзе існуе культ гэтай шапкі. Тры разы ўсё здаваў — складаныя спарынгі, паласу, і тры разы завальваў, здавалася б, элементарнае — падцягванне.

На чацвёрты раз кіраўніцтва брыгады вырашыла заплюшчыць вочы на падцягванне і прапусціць, бо вельмі хоча. 

Яшчэ з аспектаў біяграфіі — цудам утрымаўся ў войсках, калі пагранічнікі, якім ён са сваёй ротай дапамагаў ахоўваць граніцу, злавілі ягоных байцоў за п'янствам на заданні — павінны былі сядзець у засадзе і чакаць кантрабандыстаў, а самі пачалі піць. Але Лабанаў праявіў сябе пры разгонах пратэстаў у рэгіёнах у 2020-м, таму, імаверна, атрымлівае прамоцыю», — патлумачыў нам калега Лабанава. 

Клас
4
Панылы сорам
18
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
60