Цела калабаранта з агнястрэльным раненнем у галаву знайшлі ў яго доме ў горадзе Голая Прыстань на Херсоншчыне. Побач ляжала помпавая стрэльба «Мосберга», якая афіцыйна была зарэгістраваная на самога Аляксея Кавалёва. Хто страляў — высвятляюць.

Таксама нажом у шыю была параненая 38-гадовая каханка Кавалёва, яна была шпіталізаваная, а пасля памерла ў бальніцы.

Па папярэдніх звестках, напад адбыўся ўчора недзе каля 15-й гадзіны.

Калі пачалася агрэсія Расіі супраць Украіны, народны дэпутат Кавалёў знаходзіўся ў Кіеве, але пасля атрымання весткі пра акупацыю Херсоншчыны накіраваўся дахаты. Спачатку ён запэўніваў, што не супрацоўнічае з акупантамі, а працуе ў сваёй акрузе, кіруючыся ўкраінскім заканадаўствам, але на пачатку чэрвеня скінуў маску і адкрыта заявіў, што Расія тут назаўсёды і ён звязвае з ёй уласную будучыню і будучыню рэгіёна.

Пасля таго Кавалёў быў прызначаны акупантамі на пасаду намесніка старшыні прарасійскага ўрада Херсонскай вобласці па пытаннях сельскай гаспадаркі. Да дэпутацтва ён быў тут паспяховым фермерам.

Чытайце таксама:

Украіне здрадзіў адзін з дэпутатаў Вярхоўнай Рады з фракцыі «Слуга народа»

Клас
36
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1