Пагадненне падпісанае і набыло моц у 1998 годзе. У дакуменце вызначаныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Латвіі, на якія распаўсюджваецца дзеянне пагаднення. Яго мэта — садзейнічанне трансгранічнаму супрацоўніцтву паміж мясцовымі органамі ўлады дзвюх краін.

Пагадненне было першапачаткова заключанае на 10 гадоў, але з магчымасцю аўтаматычнага працягнення на наступныя пяць гадоў, калі ніводзін з бакоў не аб'явіць пра сваё жаданне спыніць яго.

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвіі, тлумачачы сітуацыю, адзначае, што папярэдне была ацэненая магчымасць часовага прыпынення пагаднення. Але паколькі цяперашні пяцігадовы аперацыйны перыяд пагаднення заканчваецца толькі ў наступным годзе ў ліпені, часовае прыпыненне яго дзейнасці можа прывесці да юрыдычна нявызначанай сітуацыі.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1