Фота: DELFI / Andrius Ufartas

Фота: DELFI / Andrius Ufartas

Згодна з матэрыяламі справы, у кастрычніку 2020 года Рагельскіс каля амбасады на вуліцы Міндоўга ў Вільні

здымаў відэа, падчас гэтага кпіў з групы людзей і выклаў запіс у сацыяльныя сеткі. Таксама падазраюць, што Рагельскіс кпіў з удзельнікаў акцыі пратэсту ля амбасады Беларусі і апаганіў мемарыял у памяць аб загінулых — партрэты загінулых ад рук рэжыму.

«Я па-літоўску не разумею, я не разумею абвінавачвання, я лепш разумею па-руску», — сказаў ён на пасяджэнні суда па-руску, хоць са СМІ і іншымі людзьмі ў зале пасяджэння гаварыў па-літоўску.

Ён заявіў у судзе, што з'яўляецца беларусам.

Суддзя Міраслаў Гваздовіч выклікаў у залу перакладчыка.

Рагельскіс спачатку заявіў, што яму не ў той форме падалі дакументы, потым сказаў, што ў яго няма адваката. На пасяджэнне суда з ім прыйшла працаўніца Беларускай абшчыны Галіна Шымановіч.

Суддзя дазволіў абвінавачанаму знайсці адваката і перанёс пасяджэнне на 26 верасня. Пасля заканчэння пасяджэння Рагельскіс зноў загаварыў па-літоўску.

Рагельскіса ў сваім дакладзе аб пагрозах нацбяспекі Літвы згадваў Дэпартамент дзяржбяспекі краіны. Паводле звестак выведкі, гэты чалавек «курыруе антызаходнія і прарасійскія артыкулы на платформе на літоўскай мове», паведамляе Ldiena.lt.

Клас
9
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
59