Фота: galialahav.com

Фота: galialahav.com

Галя нарадзілася ў Пінску ў 1952 годзе. Яе маці была бухгалтаркай, але вельмі любіла шыць і прышчапіла гэтую любоў дачцэ. Калі дзяўчынцы было пяць, яе сям'я пераехала з Беларусі ў Ізраіль і пасялілася на поўдні краіны, у горадзе Ашкелон. Пасля школы Галя скончыла каледж тэкстыльных тэхналогій, моды і дызайну і стала настаўніцай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Неўзабаве яна выйшла замуж за сваю школьную любоў, Натана Лахаў. А ў 32 гады, калі падраслі іх дзеці (сын Ідан і дачка Оснат), Галя зрабіла першы крок да ажыццяўлення сваёй мары аб модным брэндзе. Яна пакінула працу выкладчыцы, адкрыла ў Ашдодзе невялікае атэлье і стала рабіць на заказ карункавыя аплікацыі, шыць спачатку вячэрнія, а затым і вясельныя сукенкі.

Фота: galialahav.com

Фота: galialahav.com

У 2016 годзе Galia Lahav стаў першым ізраільскім домам моды, які выступаў на Тыдні моды ў Парыжы. А праз год — першым ізраільскім брэндам, прынятым у знакаміты сіндыкат высокай моды ў Парыжы.

Сёння модны дом Galia Lahav размяшчаецца ў чатырохпавярховым будынку на галоўнай гандлёвай вуліцы Тэль-Авіва, а вясельныя сукенкі гэтага брэнда прадаюцца ў 40 краінах у 70 уласных буціках і іншых крамах прэміум-класу. Дзеці Галі ўліліся ў сямейны бізнэс — Ідан Лахаў стаў генеральным дырэктарам моднага дома Galia Lahav.

Кіраванне сваім модным домам Галя Лахаў некалькі гадоў таму перадала дзецям — дачцэ Оснат і сыну Ідану. Фота: thebridalcouncil.com

Кіраванне сваім модным домам Галя Лахаў некалькі гадоў таму перадала дзецям — дачцэ Оснат і сыну Ідану. Фота: thebridalcouncil.com

У сукенках ад Галі Лахаў выходзілі замуж такія знакамітасці, як Брытні Спірс, Алівія Ман. Галандская тэлевядучая і мадэль Сільвія Мэйс выклала за сукенку ад самага вядомага ізраільскага брэнда 28 тысяч еўра.

Беёнсэ абрала сукенку Galia Lahav для цырымоніі абнаўлення клятваў праз 10 гадоў шлюбу з Jay-Z. А Прыянка Чопра — для прэм'еры фільма «Пагоня за шчасцем». У ліку прыхільніц таленту Галі Лахаў — Джэніфер Лопес, Серэна Уільямс, Крысціна Агілера і многія іншыя.

Дарэчы, цана ўрачыстых нарадаў ад Galia Lahav вагаецца ад 8 да 15 тысяч даляраў, але спецыяльны дызайн можа каштаваць і больш за 20 тысяч.

Фота: galialahav.com

Фота: galialahav.com

Клас
56
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
7