Сілавікі робяць гэта праз бот «Вока Бога» ці ягоныя аналагі. Для таго, каб знайсці аўтара любога стыкерпака, ім трэба проста скінуць ім стыкер з яго — і яны атрымаюць вынік.

Да прыкладу, нядаўна прызналі экстрэмісцкімі стыкеры «Саша 3%». Пасля гэтага Сяргей Бяспалаў напісаў у сваім канале, што аўтарам іх быў Ігар Лосік. 

Такую ж інфармацыю выдае адмысловы бот для пошуку: акаўнт belamovaa калісьці належаў Ігару Лосіку.

Як гэта працуе? У адкрытым API Telegram ёсць метад messages.getStickerSet, які дазваляе атрымаць з юзернейма стыкерпака ягоны ID. Далей трэба зрабіць зрушэнне на 32 біта і такім чынам можна атрымаць ID карыстальніка. Ёсць нават рэалізацыя такога бота на Github і бясплатны бот, які можа тое самае, што і платнае «Вока Бога», але не так зручна.

То-бок, фактычна, у кожны стыкерпак «зашыты» ID ягонага стваральніка.

Адзіны варыянт, як можна ад гэтага часткова абараніцца, — выдаліць акаўнт, які стварыў стыкерпак. Але гэта можа не дапамагчы, калі ваш акаўнт стары ці ўжо вядомы сілавікам.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Чытайце яшчэ:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Месенджары: якія з іх сапраўды бяспечныя і чым Viber лепшы за Telegram

Многія VPN збіраюць даныя і могуць перадаць іх сілавікам. Расказваем, як ад гэтага абараніцца

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Frei.Wild / Адказаць
30.08.2022
Усё значна прасьцей (вы ўсё праз Аляску йдзеце) У Telegram ёсьць функцыя пошука людзей паблізу, бярэцца тры асобы з вашых кантактаў і робіцца трохкутнік (як раней пеленг рабілі толькі гэта праз soft) І ўстанаўліваецца ваша мейсцазнаходжаньне.
0
Пціч / Адказаць
30.08.2022
Вядома лепш пазней, чым ніколі, але хацелася, каб лідары руху трошкі думалі наперад, не падстаўлялі недасведчаны народ. І яшчэ: займіцеся нарэшце беларускай мовай, ужо трэці год да вас звяртаюся на розных рэсурсах, бо інакш, шчыра кажучы, выглядаеце вы, як пустабрэхлівыя боталы.
0
айди / Адказаць
30.08.2022
Если акк повесить на левый телефон, то все усилия кошке под хвост.)))
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру