У сваім адказе Зяленскі таксама адзначае, што ўжо неаднаразова выдаваў указы пра наданне грамадзянства Украіны замежным добраахвотнікам. 

У петыцыі прапаноўвалася надаваць украінскае грамадзянства замежным добраахвотнікам, у тым ліку беларусам, паводле паскоранай працэдуры. Аўтары звароту нагадвалі, што беларусы, якія трапляюць у палон, не абароненыя міжнароднымі канвенцыямі як ваеннапалонныя, іх абмен немагчымы, а на радзіме ім пагражае крымінальная адказнасць — аж да смяротнага пакарання.

Менш чым за тры месяцы пад петыцыяй падпісаліся больш за 28 тысяч чалавек. Для разгляду і абавязкова адказу прэзідэнта неабходна, каб такіх подпісаў назбіралася 25 тысяч.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0