Выданню ўдалося высветліць некаторыя падрабязнасці здарэння.

Паводле яго крыніц, каля гадзіны ночы з 21 на 22 жніўня кіроўца службы таксі 7171 на аўтамабілі КІА вёз нецвярозую кампанію ў прыгарад. Пасажыры нібыта захацелі выпіць піва ў салоне аўто, але кіроўца ім гэтага не дазваляў. Падчас канфлікту, які ўзнік на гэтай глебе, кіроўцу аблілі півам і збілі.

Знайшлі таксіста з моцнымі траўмамі галавы, у бальніцу ён паступіў у вельмі цяжкім стане. А 24 жніўня, як стала вядома, што мужчына ад атрыманых траўм памёр.

Пазней начальнік Рэчыцкага раённага аддзела Следчага камітэта Дзяніс Кузянёк расказаў раённай газеце «Дняпровец» падрабязнасці інцыдэнту. Кіроўцу, па яго словах, было 52 гады, а затрыманаму па гэтай справе жыхару Рэчыцкага раёна — 23. Канфлікт узнік адразу пасля пасадкі пасажыраў, працягнуўся ўжо на вуліцы.

У выніку яго кіроўца атрымаў пералом зводу чэрапа і ўдар галаўнога мозга.

Затрыманы падазраваны раней быў судзімы, у тым ліку і за прычыненне цялесных пашкоджанняў падчас хуліганскіх дзеянняў. У таксі, акрамя яго, былі яшчэ дзве пасажыркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
19