Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць сібаса ў корачцы з эстрагону, вам спатрэбіцца:

  • 4 філе сібаса (са скуркай)
  • 40 грамаў масла
  • 60 грамаў здрабнёных кукурузных шматкоў ці здрабнёнага сухога пячэння (крэкераў)
  • дробна парубленая цэдра аднаго лімона
  • сок паловы лімона
  • 1 сталовая лыжка парубленага свежага эстрагону (ці 1 чайная лыжка сушанага эстрагону)
  • 40 грамаў цёртага пармезану
  • 200 грамаў смятаны
  • дробка цукру
  • соль
  • молаты чорны перац
  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Высцеліце бляху паперай для выпякання.
  2. Добра прыпраўце філе сібаса з абодвух бакоў соллю і перцам.
  3. Растапіце масла ў плоскай патэльні. Здыміце з агню, дадайце здрабнёныя шматкі, цэдру і палову эстрагону. Перамяшайце і адстаўце ў бок.
  4. Раскладзіце на бляхе палову сумесі з эстрагонам у выглядзе чатырох радоў. Пакладзіце на сумесь філе скуркай уніз і крыху прыцісніце на секунду. Пакрыйце кожнае філе рэшткамі сумесі і пасыпце рыбу пармезанам. Выпякайце рыбу 12—15 хвілін, пакуль яна не прапячэцца.
  5. Каб зрабіць соус, перамяшайце смятану, рэшткі эстрагону, цукар і лімонны сок, прыпраўце сумесь соллю і перцам.
  6. Падавайце рыбу з соусам і долькамі лімона.

Рэцэпт на выхадныя: каралеўская ватрушка

Фалафель: вы думаеце, што гэта складана — ані!

Італьянскія выхадныя: гатуем сырную лазанню

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0