Фота: Мінабороны Украіны

Фота: Мінабороны Украіны

Паводле ГУР, тэрміновыя кантракты на рамонтна-аднаўленчыя работы авіяцыйнай тэхнікі падпісалі Міністэрства абароны Беларусі і ўрад РФ.

У прыватнасці, сцвярджае ГУР, супрацоўнікі 558-га авіярамонтнага завода (г. Баранавічы) перыядычна выязджаюць у камандзіроўкі ў складзе «выязных груп» для правядзення работ па аднаўленні і ўводу ў эксплуатацыю авіяцыйнай тэхнікі на 121-м авіярамонтным заводзе (Маскоўская вобласць).

Паводле ГУР, у асноўным работы праводзяцца на самалётах тыпу МіГ-29 і яго мадыфікацыях — беларускія спецыялісты ажыццяўляюць работы па іх зняцці з захоўвання і кансервацыі для наступнага прымянення ў вайне супраць Украіны.

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
30