Цімафей Акудовіч.

Цімафей Акудовіч.

«Сустрэў запар некалькі твітаў ад беларусаў-пачаткоўцаў пра тое, што цяжка ўсюды гаварыць па-беларуску. Згадаў сваю маладосць і вось вам адна парада, якой можна скарыстацца. А можна і не скарыстацца.

Гаварыць па-беларуску ў Беларусі — гэта права беларусаў. Таму, нібыта, трэба абавязкова ўсюды казаць па-беларуску.

Але «права» і «трэба» — гэта незвязаныя рэчы.

Права — гэта тое, што трэба вам. А ці трэба вам асабіста ўскладняць сабе жыццё, ставячы ў тупік усіх людзей навокал? Хутчэй за ўсё не, калі толькі вы не адносіцеся да той меншасці, якой падабаецца падсцёбваць навакольных.

Гаварыць па-беларуску ў публічных месцах вам трэба не як асобе, а як грамадзяніну, які разумее, што такім чынам ён пашырае моўную прастору. Таму беларускамоўная камунікацыя — гэта не права, а работа (валанцёрская, зразумела).

І ставіцца да яе трэба, як да работы. Спакойна, запланавана, невялікімі порцыямі, якія вы можаце пацягнуць.

Прыходзіць з сябрамі ў месцы, дзе вы хацелі б, каб вас запомнілі беларускамоўным. Пачынаць гаварыць па-беларуску там, дзе адчуваеце, што пацягнеце ўсе гэтыя здзіўленыя позіркі і дурацкія пытанні.

Не перажываць, калі не атрымалася. Камфортнае адчуванне ад камунікацыі з незнаёмымі людзьмі будзе прыходзіць паступова.

Беларускамоўнае поле вакол кожнага чалавека нарастае, як цягліцы ў спортзале. Галоўнае нікуды не спяшацца, але і не зніжаць тэмп.

Клас
142
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2