Дзяніс Пушылін

Дзяніс Пушылін

Калі верыць Пушыліну, беларускі рэжым пацвердзіў гатоўнасць даслаць сваіх назіральнікаў, хоць афіцыйна сепаратысцкія ўтварэнні на тэрыторыі Украіны пакуль і не прызнаў.

Пушылін адзначыў, што першае пасяджэнне «суда» над групай вайскоўцаў з замежным грамадзянствам у «ДНР» адбылося 15 жніўня. Судзілі пяць чалавек — грамадзян Харватыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі.

Не выключана, што гэтых людзей расстраляюць як наёмнікаў, хоць усе замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія ўдзельнічаюць у вайне на баку Украіны, афіцыйна прынятыя на вайсковую службу і павінны паводле міжнароднага права мець правы ваеннапалонных. Але міжнароднае права не мае ніякага значэння нават для прызнаных дзяржаў, як Расія і Беларусь, не кажучы пра самаабвешчаныя ўтварэнні.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
24