Фота: газета «Лепельскі край»

Па словах чытача, адзін са снарадаў упаў проста ў вясковы агарод, другі — у возера. Да шчасце, абышлося без пацярпелых. На месца здарэння прыехалі міліцыя і МНС.

«Зеркалу» не ўдалося атрымаць аператыўны каментарый у Мінабароны: на неаднаразовыя званкі рэдакцыі прэс-сакратар ведамства Іна Гарбачова не адказала. У Лепельскім сельсавеце, да якога належыць вёска Бор, старшыня за некалькі гадзін так і не з'явіўся на працоўным месцы і не адказаў на званок па мабільным.

У прыёмнай Лепельскага райвыканкама паведамілі, што не ў курсе здарэння: «З-за вучэнняў магло нешта стрэліць, але вёска знаходзіцца тэрытарыяльна далёка».

Пазней прэс-служба Мінабароны дала афіцыйную версію таго, што адбылося. Паводле яе інфармацыі, інцыдэнт здарыўся падчас кантрольных заняткаў па стральбе артылерыі ў выніку рыкашэту. Паведамляецца, што падзенне адбылося «ў межах бяспечнай аддаленасці ад бліжэйшых населеных пунктаў», шкоды і пацярпелых няма. Снарады патрапілі ў возера і балота.

Яшчэ на пачатку жніўня Мінабароны анансавала аператыўна-тактычныя вучэнні войскаў ВПС і СПА з баявой стральбой, якія будуць праходзіць у Беларусі і Расіі ў два этапы: з 9 па 11 жніўня — на тэрыторыі Беларусі, з 22 па 25 жніўня — у межах тэрыторыі і паветранай прасторы палігона «Ашулук» у Расіі.

Акрамя таго, у Мінабароны абвясцілі пра тактычныя вучэнні 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці і Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. На вучэннях збіраліся адпрацаваць падрыхтоўку абарончых рубяжоў, вядзенне разведкі, пошук і знішчэнне дыверсантаў, вядзенне абарончага бою, разгром праціўніка, які ўклініўся, і правядзенне контратакі для аднаўлення зыходнага становішча.

Пазней канал маніторынгавай групы «Беларускі гаюн» са спасылкай на графік правядзення мерапрыемстваў на палігонах паведаміў, што тэрмін правядзення вучэнняў у Беларусі падаўжаецца да 20 жніўня, у тым ліку на палігоне «Лепельскі». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Дон Рэба / Адказаць
18.08.2022
Пфф, снарады ў беларускую вёску паляцелі. Падумаеш! Шо тут, вёсак мала? А пацешнаму воінству трэба практыкавацца, каб у генеральчыкаў была зарплата.
0
пугливый андросов / Адказаць
19.08.2022
Как я вижу белорусскому войску по силам исключительно подносить хлеб-соль русским оккупантам, купаться в грязных фонтанах, помогать ментам бить безоружных и красить траву.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру