Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, адзначаючы, што рашэнне пайсці ў Беларусь і звярнуцца за абаронай мужчына прыняў «праз асцярогі за ўласнае жыццё і здароўе».

Імя паляка пакуль не называецца.

Гэта ўжо трэці такі вядомы выпадак.

Раней, у снежні 2021 года, падчас міграцыйнага крызісу на мяжы з ЕС у Беларусь трапіў польскі вайсковец Эміль Чэчка. Пасля яго неаднаразова выкарыстоўвала беларуская прапаганда. Аднак праз тры месяцы Чэчка быў знойдзены ў Мінску павешаным.

8 чэрвеня ў Беларусь прыехаў Марцін Мікалаек і папрасіў палітычны прытулак, сцвярджаючы, што на радзіме яму пагражае турма за падтрымку вайны ва Украіне.

У сваю чаргу, па даных Упраўлення па справах замежнікаў, на 30 чэрвеня 2022 года ў Польшчы жыло 67 тысяч грамадзян Беларусі.

З іх 28,2 тысячы маюць пастаянны дазвол на жыхарства, 20 тысяч — часовы дазвол на жыхарства, 2,4 тысячы — дадатковую абарону, якая надаецца людзям, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу.

Яшчэ 864 чалавекам выдадзены дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС. Таксама 508 беларусаў атрымалі ў Польшчы часовую абарону, а 294 — статус бежанца.

Плюс 15,3 тысячы чалавек маюць іншыя дзейныя дакументы, якія даюць дазвол на знаходжанне ў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0