«Дарагі Сяргей. Гэта трэці твой дзень нараджэння, калі мы не можам павіншаваць і абняць цябе асабіста. Але як бы хто ні стараўся, ім не адабраць у цябе нас — тваю сям'ю, не адабраць любоў Агніі і Карнея — ты ж бачыш іх малюнкі і лісты. Не адняць у Цябе і падтрымку людзей, якія штодня ўжо больш 800 дзён пішуць і пытаюцца, як ты. Беларусы ведаюць, што ты — герой, наш герой. І што мы павінны працягваць справу, якую пачаў ты.

І два гады таму, і цяпер я раблю ўсё, што магу — у першую чаргу, каб вярнуць нам дом. А мой дом, Сяргей, — гэта ты».

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 мая 2020 года ў Гродне. У снежні 2021 года ён быў асуджаны на 18 гадоў зняволення.

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1