Стваральнікі асабістага «кландайка»

Па даных даследчага рэсурсу SensorTower, больш за ўсіх у анлайн-крамах у ліпені зарабіла Vizor Games — $8 млн. У чэрвені даход кампаніі склаў $7 млн, у маі — $8 млн.

Фота: vizor-games.com

Аднымі з бенефіцыяраў кампаніі з'яўляюцца стваральнікі бізнэсу Сяргей Бруй, Антон Ярашук і Вінсэнт Найдзен.

Кіраўнік Vizor Games Сяргей Бруй у IT-сферы апынуўся ў 2003 годзе, калі з кампаньёнамі па культавай браўзернай гульні 2000-х «Байцоўскі клуб» запусціў праект NeverLands. У 2007 годзе пасля вяртання з ЗША выпускнік БДЭУ, дзе ён вывучаў міжнародную эканоміку, разам з Антонам Ярашуком стварыў Vizor Games. Яшчэ адным партнёрам стаў Вінцэнт Найдэн. Антон Ярашук атрымаў адукацыю ў БДУІР, а Вінсэнт Найдзен — у БДУ.

Першапачаткова ў кампаніі працавала пяць чалавек, і яны засяродзіліся на flash-гульнях для сацсетак укантакце, аднакласнікі, мой свет. Першым праектам, які атрымаў папулярнасць, была «Зомбі ферма». На пачатку 2010-х Vizor Games зрабіла стаўку на Facebook. Прарывам на міжнародным узроўні стала гульня Klondike, якая выйшла ў 2014 годзе. Потым надышла чарга Knights & Brides.

У 2019 годзе інвестарам і стратэгічным партнёрам Сяргея Бруя, Антона Ярашука і Вінсэнта Найдзена стаў холдынг Playrix. Ён мае расійскае паходжанне, ірландскую юрысдыкцыю і ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых у свеце распрацоўшчыкаў і паблішараў мабільных праграм.

Маямскія чысцільшчыкі

BP Mobile была другой па аб'ёмах выручкі ў маі і ліпені ($6 млн і $7 млн адпаведна), а ў чэрвені з паказчыкам $7 млн ​​падзяліла першы радок з Vizor Games. 

Фота: bpmobile.by

Ключавой фігурай гэтага бізнэсу з'яўляецца аднакурснік Віктара Пракапені, былы мінчанін, які цяпер жыве на сваёй віле ў Маямі-Біч, Сяргей Алісеенка. Яго партнёрам называюць Паўла Сёміна.

Першапачаткова на працягу амаль 10 гадоў BP Mobile працавала па аўтсорсінгавай мадэлі, але практычна з пачатку развіцця мабільнай эры перайшла на стварэнне праграм для смартфонаў. На пачатку 2010-х BP Mobile занялася ўласнымі прадуктамі, якія былі прапанаваныя на ключавыя гандлёвыя пляцоўкі Google Play і App Store і забяспечылі прыбытак.

Галоўныя крыніцы заробку BP Mobile ў крамах мабільных праграм — прадукты для бізнэсу. У іх ліку, напрыклад, праграма для сканавання дакументаў у PDF, JPG і TXT-фарматах Scanner App і ўтыліт — Smart Cleaner. Цэнтры распрацоўкі ў Мінску, Маскве і іншых гарадах ствараюць таксама забаўляльныя фітнэс-праграмы і мабільныя гульні.

Мабільныя танкісты

За тры месяцы $15 млн (стабільна па $5 млн у траўні, чэрвені, ліпені) склаў, па падліках SensorTower, заробак у анлайн-крамах Wargaming Mobile — падраздзялення адной з самых вядомых беларускіх геймдэў-кампаній. Большая частка прыбыткаў з гэтай сумы належыць Віктару і Уладзіміру Кіслым.

Фота: Сяргей Піліповіч / Office Life

Зарабіўшы славу і немалы капітал на экшэне для персаналак World of Tanks, уладальнікі Wargaming Group на пачатку 2010-х накіраваліся ў сегмент мабільных гульняў, які набіраў папулярнасць. Акрамя развіцця ўласнага падраздзялення, Wargaming пачала скупляць гатовыя бізнэсы.

Адным з самых удалых набыткаў стала беларуская кампанія Melesta Games, набытая ў Аляксея Меляшкевіча. Яна была рэарганізаваная і развітая ў Melsoft і ў 2020 годзе перапрададзеная за некалькі сотняў мільёнаў даляраў ізраільскаму паблішару Moon Active. Дарэчы, у ліпені продажы Melsoft склалі $8 млн — больш, чым у «прабацькі».

Ружовыя стартаперы

Прыкладна ў $4 млн ацанілі ў SensorTower ліпеньскую выручку адной з самых папулярных у свеце праграм для жаночага здароўя Flo Health, якая развіваецца пад наглядам братоў Змітра і Юрыя Гурскіх. У папярэдніх двух месяцах кампанія сабрала па $4 млн і $5 млн адпаведна.

Фота: glassdoor.com

Кіраўнік праекту Зміцер Гурскі вучыўся на фармацэўта ў БДУ, а працоўную кар'еру пачынаў у сярэдзіне 2000-х у адным з пецярбургскіх выдавецтваў. У канцы 2000-х разам з братам Юрыем ён запусціў выдавецкі праект Ideanomix, які за сваю больш як дзесяцігадовую гісторыю выдаў звыш 1,5 тысячы кніг.

На пачатку 2010-х Дзмітрый услед за братам, які да таго часу прадаў сваю долю ў Viaden Media, рушыў у IT-сферу. Ён стаў сузаснавальнікам кампаніі Ideanomix Digital, якая занялася мабільнымі распрацоўкамі. У 2015 годзе яна атрымала статус рэзідэнта ПВТ, а ў 2016-м на яе базе была створаная кампанія Flo Health.

Flo Health, якая за апошнія гады прыцягнула некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў ад венчурных інвестараў, з'яўляецца адным з самых паспяховых стартапаў у гісторыі беларускай IT-галіны. Браты Гурскія планавалі вывесці гэты бізнэс на IPO у 2023 годзе.

Выхадцы з EPAM

Абодва заснавальнікі Belka Games, якая ў мінулым месяцы зарабіла $3 млн, да таго як стварыць свой бізнэс, прайшлі школу EPAM Systems.

Фота: belka-games.com

Дзмітрый Хусаінаў у 2005—2010 гадах займаўся ў гэтай кампаніі стварэннем прататыпаў — першых версій розных праектаў з мінімальным наборам функцый. І менавіта ў EPAM Systems ён пазнаёміўся са сваім будучым партнёрам, студэнтам БДУ Юрыем Мазанікам. Яшчэ супрацоўнікамі кампаніі яны пачалі ствараць гульні для сацсетак укантакце і аднакласнікі. І працягнулі рабіць гэта, заснаваўшы ў 2010 годзе ўласную кампанію Belka Games.

Першым сапраўдным прарывам для маладых бізнесменаў стала гульня Cower Defense, запушчаная ў Facebook. Яна атрымала спецыяльны прыз найбуйнейшай сусветнай сеткі. Але самымі прыбытковымі праектамі Belka Games, якія дазволілі ёй стаць адным з лідараў сярод беларускіх кампаній па продажах у анлайн-крамах, да гэтага часу застаюцца Clockmaker і Funky Bay. Асноўная аўдыторыя першай гульні знаходзіцца ў ЗША, другой — прыкладна пароўну размеркаваная паміж ЗША і Азіяй.

У 2019 годзе бізнэсам Дзмітрыя Хусаінава і Юрыя Мазаніка зацікавілася амерыканская група AppLovin, якая з дапамогай сваёй мабільнай платформы дапамагае маштабаваць праекты да міжнароднага ўзроўню. З таго часу AppLovin і Belka Games з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі.

Лонданскія гітарысты

Па $3 млн штомесяц складалі ў маі—ліпені даходы ад продажу ў App Store і Google Play праграм, распрацаваных кампаніяй Gismart.

Фота: Gismart

Адзін з яе заснавальнікаў — выпускнік БДУІР Дзмітрый Ліпніцкі.

У 2007 годзе ён стаў адным з сузаснавальнікаў аўтсорсінгавай кампаніі Intellectsoft, якая вырасла паступова ў міжнародную групу кампаній і якая занялася інвеставаннем у іншыя перспектыўныя прадуктовыя IT-бізнесы. Адзін час уладальнікі нават разглядалі магчымасць вываду кампаніі на IPO на адной з вядучых сусветных фінансавых пляцовак.

У 2010-х Зміцер Ліпніцкі, які пераехаў у Лондан, самастойна і разам з партнёрамі інвеставаў у некалькі праектаў. Самым паспяховым стала партнёрства з Аляксандрам Мінцом, з якім у 2013 годзе ён стварыў кампанію — распрацоўшчыка мабільных праграм Gismart. Першым прадуктам сумеснага бізнэсу, які «стрэліў», стаў сімулятар ігры на гітары Real Guitar. У 2019 годзе кампанія стартавала ў распрацоўцы мабільных гульняў. Таксама Gismart займаецца выдавецтвам прадуктаў іншых каманд і інвестыцыямі ў стартапы.

У 2020 годзе брытанскае дзелавое выданне Financial Times уключыла Gismart у рэйтынг бізнэсаў, якія растуць хутчэй за ўсё ў Еўропе.

Амбіцыйныя паблішары

SayGames з'явілася на рынку мабільных гульняў у 2017 годзе і ўжо праз пару гадоў увайшла ў топ-10 сусветных лідараў па колькасці загрузак у App Store і Google Play. У ліпені яна зарабіла ў іх $3 млн, у кожным з двух папярэдніх месяцаў — па $2 млн.

Фота: say.games

Сумесны праект Ягора Вайханскага і Андрэя Сокала SayGames — адзін з прэтэндэнтаў на неафіцыйнае званне галоўнага адкрыцця ў беларускім бізнэсе ў 2010-х.

Ягор Вайханскі пасля заканчэння БДУ амаль чатыры гады працаваў дызайнерам на некалькі замежных кампаній. Яго першым уласным праектам у 2011 годзе стала школа англійскай мовы для супрацоўнікаў IT-кампаній — IT English.

SayGames развівае бізнэс-мадэль, пры якой шукае і падтрымлівае моцныя каманды распрацоўшчыкаў. Яе першыя 50 прадуктаў, частка з якіх патрапіла ў сусветныя топы па папулярнасці, зрабілі 10 каманд. У планах было падвоіць колькасць, дзякуючы спецыяльнай праграме SayHero, у рамках якой яны мелі намер укласці $10 млн.

Універсітэцкі геймдэвелапер

Мільён даляраў у мінулым месяцы і па $2 млн у чэрвені і маі — такі, па даных SensorTower, мінімальны «ўлоў» геймдэў-кампаніі Playgendary з галаўным офісам у Мюнхене.

Фота: Playgendary

У яе заснавальніка — сур'ёзны адукацыйны багаж. Да таго як заняцца гульнямі для мабільных, Дзмітрый Шэлянгоўскі вывучаў фізіку ў БДУ і ў Пекінскім навукова-тэхнічным універсітэце. Ужо стварыўшы кампанію, ён пашырыў гарызонты за кошт вывучэння дызайну ва ўніверсітэце Барселоны.

Распрацоўкай мабільных гульняў ён заняўся ў сярэдзіне 2010-х. Першапачаткова кампанія Шэлянгоўскага называлася Inventain, потым была перайменаваная ў Playgendary. Поспех прыйшоў у другой палове 2010-х і звязаны з выбухным ростам папулярнасці прадуктаў Playgendary на амерыканскім рынку. Прарывам стала гульня Bowmasters, якая выйшла ў 2016 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Satan / Адказаць
17.08.2022
Во! Я это на днях дочке - хватить играть в игры, на тебе ноутбук, на тебе роблокс студио и книгу по созданию миров в роблокс. Хватит играть, уже скоро 9 лет, пора программировать свои игры и миры! Вроде загорелась, ща будем изучать написание скриптов.
1
хтосьці / Адказаць
17.08.2022
Ну а нам то, што з таго?! Няхай зарабляюць, пакуль Рыгорыч не дабраўся да іх.))
0
Белорус / Адказаць
17.08.2022
Satanист, в девять лет и вы уже калечите психику ребёнку. И все для чего? Ради родительского эгоизма? Чтобы потом вас дочка обеспечивала? Дайте ей вырасти, может она вообще художницей станет и не нужны будут ей эти языки программирования.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру