Выпрабоўванне вадароднай бомбы. Фота: getarchive.net

Выпрабоўванне вадароднай бомбы. Фота: getarchive.net

У часопісе Nature Food з’явіўся дэтальны аналіз магчымых наступстваў ядзернай зімы. Так называюць гіпатэтычную з’яву, калі пасля абмену ядзернымі ўдарамі пачнуцца вялізныя вогненныя буры і ў атмасферу трапіць дастаткова сажы, каб сонечныя промні не траплялі да зямлі, піша The Times.

У выніку тэмпература на зямной паверхні знізіцца на працяглы час, і гэта можа моцна павялічыць колькасць ахвяр канфлікта. Акрамя тых, хто загіне непасрэдна ад ядзерных удараў, у колькасць загінулых могуць трапіць каля 5 мільярдаў чалавек, якія загінуць у бліжэйшыя годы пасля атакі ад яе ўплыву на клімат і сельскую гаспадарку.

Нават адносна малы ядзерны канфлікт — напрыклад, паміж Пакістанам і Індыяй — можа прывесці да больш чым мільярда смерцяў праз выкліканы ядзернай зімой голад, і большасць гэтых смерцяў будуць мець месца далёка ад краін-удзельніц канфлікта. Дададзім да гэтай лічбы яшчэ 50-100 мільёнаў тых, хто загіне непасрэдна ад ядзерных удараў.

Навукоўцы сцвярджаюць, што ва ўмовах ядзернай зімы большасць краін і блізка не здолеюць пракарміць сваё насельніцтва. Напрыклад, Еўропа, Азія і Паўночная Амерыка, па меркаванні вучоных, згубяць у выніку голада не менш чым 80% свайго насельніцтва. Для Беларусі лічба загінулых увогуле складзе 100%.

Але ж ёсць краіны, дзе ўвогуле ніхто не загіне ад ядзернай зімы. Гэта Аргентына, Аўстралія і некаторыя тэрыторыі ў цэнтральнай Афрыцы. У гэтых краінах вырошчваюць у вялікай колькасці больш устойлівыя зерневыя культуры (напрыклад, пшаніцу), і насельніцтва гэтых краін не надта вялікае. З іншага боку, і там, хутчэй за ўсё, пачнуцца праблемы ў выпадку сусветнага голаду — напрыклад, у гэтыя краіны яўна паедуць мільёны бежанцаў.

«Казаць, што мы ўсе памрэм, — дакладна няправільна». Эксперт пра магчымыя наступствы ядзернай вайны

Стварэнне ядзернай зброі: ад «ваеннага» атама да «мірнага» і назад?

Што будзе рабіць Захад, калі Пуцін нанясе ядзерны ўдар? Ёсць тры варыянты, адзін з іх катастрафічны для Беларусі

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
14
Сумна
43
Абуральна
18