Што зменіцца?

Указам адмяняецца бясплатнае размяшчэнне транспартных сродкаў у зоне чакання. З гэтага вынікае, што пасля ўступлення правак у сілу ўвесь транспарт, які перасякае мяжу ў пунктах пропуску, абсталяваных сістэмай электроннай чаргі, будзе абавязаны плаціць 1 базавую велічыню (32 рублі) за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі. 

Іншае новаўвядзенне — адмена магчымасці платнага браніравання месца ў чарзе. Уезд у зону чакання будзе ўпарадкаваны і стане рабіцца ў парадку жывой чаргі.

На гэты момант у Беларусі функцыянуюць 11 аўтадарожных пунктаў пропуску, на сямі з іх працуе сістэма электроннай чаргі. 

Па стане на вечар 16 жніўня на сайце belarusborder.by па-ранейшаму можна забраніраваць месца ў чарзе. 

У кол-цэнтры сэрвіса паведамілі, што яны пакуль самі не ведаюць, як будзе адбывацца праца па новых правілах. Па словах супрацоўнікаў, вышэйшае кіраўніцтва пакуль не давала якіх-небудзь тлумачэнняў адносна гэтага. 

За што яшчэ трэба плаціць пры перасячэнні мяжы?

Аплата за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі — гэта не адзіныя абавязковыя выдаткі для аўтамабілістаў, якія хочуць выехаць за мяжу на ўласным аўто. Нагадаем, з лета 2021 года беларусы абавязаныя аплачваць мясцовы збор за перасячэнне мяжы ў памеры адной базавай велічыні. Яго мусяць плаціць кіроўцы легкавых аўтамабіляў і грузавікоў агульнай вагой да 5 тон. Афіцыйна сродкі збіраюцца на барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй.

Атрымліваецца, што падарожнікі, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу на аўто праз 7 з 11 пунктаў пропуску, цяпер мусяць заплаціць дзяржаве 64 рублі.

Чытайце таксама:

 Мільёны даляраў штомесяц. Колькі Беларусь зарабляе на мяжы 

Клас
6
Панылы сорам
19
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
95