На аснове аналізу падручнікаў вядзецца праца па ліквідацыі іх недахопаў. Для гэтага ладзяцца дыялогавыя пляцоўкі з удзелам кіраўніцтва ведамства, аўтараў вучэбных дапаможнікаў, педагогаў і рэцэнзентаў, прадстаўнікоў ВНУ.
Галоўнай тэмай у рамках такіх абмеркаванняў выступаюць пытанні ўдасканалення школьных праграм, метадычнай падтрымкі настаўнікаў ва ўмовах абнаўлення зместу падручнікаў, адпаведнасці аб’ёму матэрыялу для аднаго ўрока.
На аснове прапаноў, якія прагучалі ў рамках такіх дыялогавых пляцовак, быў сфармаваны план мерапрыемстваў па «павышэнні якасці» падручнікаў — так званая «дарожная карта». А з верасня будзе запушчаны і пастаянны семінар па ўдасканальванні падручнікаў.





