Яна нагадала пра тое, што з'явіўся штам «ніндзя», але працякае хвароба гэтак жа, як і іншыя штамы «амікрона» і нават у больш лёгкай форме.

— «Ніндзя» пакуль распаўсюджваецца, у асноўным, у ЗША і ў Еўропе. Паводле тых звестак, якія ў іх ёсць, ён працякае ў лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці, — сказала Іна Карабан.

Па яе словах, цяпер у Беларусі адзначаецца невялікае павелічэнне колькасці хворых.

«Мы бачым, што ўжо паціху выпадкі пачынаюць павялічвацца. І сітуацыя ў краінах вакол нас гэта паказвае. Каранавірус становіцца бліжэйшым да сезоннага. Чакаем, як і грып, але толькі ён будзе крыху раней, чым грып».

Што да прышчэпак, то ў Беларусі вакцынацыю праводзяць расійскім «Спутнікам» і кітайскім «Сінафармам».

«Міністэрства аховы здароўя прапрацоўвае пытанні з нагоды новых вакцын. Гэта тая ж інтэрназальная вакцына. Калі будзе запыт на вакцынацыю дзяцей больш малодшага ўзросту, то, можа быць, мы разгледзім вакцыну кубінскай вытворчасці, якая была ў нас нядаўна зарэгістраваная — Soberana Plus», — адзначыла Іна Карабан.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0