Камандзір роты разведкі Павел «Волат», які стаяў ля вытокаў утварэння палка Каліноўскага, і загінуў 15 мая падчас выканання баявой задачы на поўдні Украіны, рашэннем Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны прадстаўлены да медаля «Україна понад усе!» (пасмяротна).

У палку Каліноўскага правялі воінскі рытуал перадачы ўзнагароды загінулага камандзіра. Медаль Паўла «Волата» быў перададзены яго маці Наталлі.

У гэты дзень навабранцы Палка Каліноўскага прынеслі ўрачыстую прысягу на вернасць Беларусі і пакляліся біцца за яе свабоду і незалежнасць.

Клас
68
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0