У панядзелак у многіх раёнах Беларусі днём тэмпература дасягне 26-32 градусаў. Па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер чакаецца ўсходні, ноччу слабы, а днём умераны, пры навальніцах парывісты. Днём у асобных раёнах краіны будзе моцны парывісты вецер.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 15 да 21 градуса.





