«Многія кажуць: «А чаму вы адкрылі толькі дзве крамы? Чаму не бяжыце па краіне?» А навошта бегчы? Бегчы не трэба.

Тут усё павінна быць пад кантролем, усё павінна быць адточана, пачуццё стылю, павагі. Мы разумеем, як усё павінна быць адгладжана, як што ляжыць.

У нас няма мэты гэты праект запусціць у масавасць або нейкі бізнэс выбудаваць. Гэты праект дарагога каштуе, і мы да яго ставімся па асабліваму», — распавяла Таццяна Лугіна.

Паводле яе, гэта не бізнэс, «гэта элемент такой павагі і падзякі да кіраўніка дзяржавы». «Праз куплю гэтых рэчаў падтрымаць яго палітыку, яго погляды, шлях, па якім ён вядзе нашу краіну. Праз гэтыя цікавыя фразы. І кожны ж для сябе нешта выбірае. Бываюць, ведаеце, якія цікавыя рэчы.

Прыходзяць маладыя людзі і канкрэтна кажуць: «Я хачу дыктатуру, дайце мне гэтую майку». І так глядзіш часам і думаеш: табе 23 гады, а ты прыйшоў канкрэтна за гэтай майкай, нешта ж у цябе ў галаве ёкнула менавіта да гэтай майцы і ніякай іншай», — дадала яна.

Клас
3
Панылы сорам
164
Ха-ха
110
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
19