Абвінавачанне палягала ў тым, што ў 2020 годзе Марушкевіч размясціў у сябе ў сторыз у інстаграме выяву лідара КНДР Кім Чэн Ына з вусамі і подпісам «Кон Чен Ый». Намесніца Баранавіцкага міжраённага пракурора, раднік юстыцыі Іна Данільчык вырашыла, што Кім Чэн Ын з вусамі — гэта Аляксандр Лукашэнка. Марушкевіча выклікалі ў міліцыю ўжо ў 2022 годзе і ў архіве сторыз знайшлі гэты фотаздымак.

Марушкевіч прызнаў віну цалкам. Вядома, што ў яго трое малалетніх дзяцей (6 і 4 гадоў, а таксама 8-месячнае малое). Таксама вядома, што на суд прывезлі іншых адміністрацыйна асуджаных, каб зладзіць «публічнае пакаранне» і такім чынам, верагодна, прадухіліць далейшыя абразы Лукашэнкі.

Клас
3
Панылы сорам
17
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
72