Па задуме, Нацыянальны савет Рэспублікі Беларусь будзе абірацца на 2 гады, у склад увойдуць 45 чалавек. У ім будзе некалькі камітэтаў — па развіцці грамадзянскай супольнасці і канстытуцыйнай рэформе, па нацыянальнай бяспецы, па эканоміцы і фінансах, па міжнародных справах, па правах чалавека, вызваленні і рэабілітацыі палітычных зняволеных і іншыя.

Як расказваюць аўтары ідэі, такая альтэрантыва парламенту будзе дзейнічаць у час да змены рэжыму і ў транзітны перыяд.

Як менавіта будуць праводзіцца выбары ў Нацсавет, пакуль не ясна.

Гэтую прапанову, агучыў палітолаг Дзмітрый Балкунец, яе ўжо прадставілі частцы актывістаў і дыпламатаў. 

У склад часовага Нацсавета, які будзе арганізоўваць выбары ў пастаянны Нацсавет, уваходзяць 17 чалавек. Гэта:

  1. Дзмітрый Балкунец.
  2. Вераніка Цапкала.
  3. Вольга Карач.
  4. Анатоль Котаў.
  5. Яўген Вільскі.
  6. Валерыя Валодзіна.
  7. Вадзім Дзмітранок.
  8. Вячаслаў Япішка.
  9. Вольга Катовіч.
  10. Міхаіл Кучараў.
  11. Антон Малкін.
  12. Таццяна Сівачэнка.
  13. Аляксей Францкевіч.
  14. Руслан Хазін.
  15. Вера Хортан.
  16. Любоў Шабаршына.
  17. Віталь Дзядзюк.

У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі?

Клас
6
Панылы сорам
90
Ха-ха
95
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
26