Калі ўсё гэта запрацуе, нават наблізіцца да мяжы незаўважаным стане немагчыма. А пакуль у польскім ведамстве расказалі, як яшчэ недароблены бар’ер ужо дапамагае памежнікам. Так, нягледзячы на пяціметровую агароджу, мігранты — пры дапамозе беларускіх службаў, падкрэсліваюць палякі — усё роўна спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі. Але іх стала нашмат менш.

«Сёлета фіксуем максімум 80 спробаў незаконнага перасячэння мяжы ў дзень, а ў другой палове мінулага года даходзіла да 800», — паведамілі ў Памежнай службе.

Мігранты ўжо не збіраюцца вялікімі групамі і не штурмуюць мяжу сілай, а дзейнічаюць групамі па некалькі чалавек. Дзякуючы фізічнаму бар’еру спыніліся атакі на польскіх памежнікаў, кіданне камянёў, бутэлек, петардаў, асляпленне лазерамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?