Латвійскія дэпутаты прынялі заяву, у якой Расія аб'яўляецца «дзяржавай — спонсарам тэрарызму», а яе дзеянні ва Украіне ўяўляюць сабой «мэтанакіраваны генацыд супраць украінскага народа».

У заяве таксама ўтрымліваецца заклік да краін — членаў ЕС «неадкладна абмежаваць выдачу віз грамадзянам Расіі і Беларусі».

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч заявіў, што жыхарам краіны, якія атрымалі расійскае грамадзянства, не будуць выдавацца дазволы на жыхарства. Міністр адзначыў, што пасля атрымання расійскага пашпарта яны павінны будуць пакінуць Латвію, а ў законы Рэспублікі давядзецца ўносіць удакладненні.

Нагадаем, што парламент Літвы 10 мая прызнаў дзеянні расійскіх вайскоўцаў ва Украіне генацыдам

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0