«9 жніўня 2020 года стаў днём, які змяніў жыццё многіх беларусаў і стаў кропкай незвароту для сотняў тысяч людзей. На фотавыставе «Фарбы беларускай рэвалюцыі» мы раскажам пра тое, што адбывалася на Маршах свабоды 2020 у Беларусі, і пакажам тых палітвязняў, чый лёс цесна звязаны з Украінай. Мы узгадаем тых, хто заплаціў самую высокую цану за сваё імкненне да свабоды і барацьбу за яе», — заяўляюць арганізатары.

У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць напісаць ліст палітвязням і выказаць ім словы падтрымкі.

Выстава «Фарбы Беларускай рэвалюцыі» будзе працаваць да 14 жніўня 2022 года з 9.00 да 17.00 у Львоўскім музеі гісторыі Украіны.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0