Паводле Пархомчыка, Беларусь будзе ствараць свой уласны легкавы аўтамабіль разам з Расіяй, бо ў яе цяпер, як ні дзіўна, тая ж праблема:

«Гэта не толькі наша мара, але і Расійскай Федэрацыі, — сказаў Пархомчык. — Вы ведаеце, што ў РФ быў свой аўтапрам, і ён нядрэнна развіваўся ў нейкі перыяд часу. Але ў апошні час яны захапіліся стварэннем так званых зборачных вытворчасцяў з рознымі вытворцамі свету. Там былі еўрапейцы, карэйцы, японцы. Яны ўсе згарнулі свае вытворчасці.

Знаходзіліся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі гэтыя зборачныя вытворчасці ў межах 10-15 гадоў і не стварылі за гэты перыяд часу неабходнай лакалізацыі асноўных кампанентаў вытворчасці легкавога аўтатранспарту. І Расія, як і мы, цяпер праз пэўны перыяд часу вырашае гэта пытанне.

Гэта значыць што трэба? Патрэбныя свае масты, свая каробка, свой рухавік.

Але ўпушчаны час. Увесь свет жыве міжнароднай кааперацыяй, а нам зараз прыходзіцца ствараць свой аўтамабіль».

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5