Першая знаходзіцца па адрасе праезд Галадзеда, 13. Гэта двушка плошчай 49,9 кв. м. Мяркуючы па фатаграфіях, унутры новага ўладальніка чакае савецкі рамонт. Але затое ў кватэры есць уся неабходная мэбля. І яшчэ адзін прапісаны чалавек. Пачатковы кошт лота — 99824 рублі ($38691 па курсе).

Другі варыянт — гэта арыштаваная аднапакаёўка на вуліцы Заслаўскай, недалёка ад станцыі метро «Фрунзенская». Памер — 35,5 «квадрата». Жыллё цалкам пустое. Стартавы кошт — 140000 рублёў ($54264 у эквіваленце). Ну і абцяжаранне ў выглядзе забароны на здзяйсненне рэгістрацыйных дзеянняў.

Абодва аўкцыёны пройдуць 23 жніўня. А вось трэці адбудзецца ўжо 1 верасня. Пазмагацца можна будзе за чатырохпакаёвую кватэру па адрасе праспект Незалежнасці, 149. Плошча — 57,4 кв. м., пачатковы кошт — 193732 рублі (75090 у.а.). З нюансаў — наяўнасць дагавораў найму, заключаных з пяццю людзьмі, і іпатэка.

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1