Клетка для вязняў на сцэне Марыупальскай філармоніі. Фота: тэлеграм-канал Марыупальскай гарадской рады

Клетка для вязняў на сцэне Марыупальскай філармоніі. Фота: тэлеграм-канал Марыупальскай гарадской рады

«Магу дакладна пацвердзіць тое, што падрыхтоўка да трыбунала вядзецца роўна так, як мы пра гэта заяўлялі. Роўна так, як мы гэта плануем. Гэта значыць, трыбунал непазбежны, і адзін з першых трыбуналаў будзе ў Марыупалі», — заявіў Пушылін.

Ён дадаў, што для правядзення «трыбунала» рыхтуюць і памяшканні. Раней Марыупальская гарадская рада паведамляла, што на сцэне мясцовай філармоніі паставілі турэмныя клеткі — мабыць, там «трыбунал» і пройдзе. «Судзіць», будуць, верагодна, захопленых у Марыупалі байцоў палка «Азоў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?