Фота: BBC Food

Фота: BBC Food

Каб згатаваць маладую бульбу з часнаком і размарынам, вам спатрэбіцца:

  • 1 кілаграм ачышчанай маладой бульбы (кожную бульбіну разразаем на тры часткі),
  • 2—3 сталовыя лыжкі алею,
  • 1 вялікая галоўка часнаку, разрэзаная на дзве часткі,
  • дробна пасечанае лісце з 3 галінак размарыну (або дзве-тры сталовыя лыжкі сушанага размарыну),
  • соль і свежазмолаты чорны перац.
  1. Разагрэйце духоўку да 220 градусаў.
  2. Пакладзіце бульбу ў вялікую форму для запякання, дадайце алей і часнок. Добра прыпраўце соллю і перцам, перамяшайце.
  3. Запякайце бульбу 30—35 хвілін ці пакуль яна не стане залатой і хрусткай, пасля першых 15-20 хвілін перамяшайце яе. За 10 хвілін да канца гатавання дадайце размарын.
  4. Пасыпце гатовую бульбу соллю і адразу падавайце.

Рэцэпт на выхадныя: запечаная па-шведску бульба «Хасэльбэк»

Рэцэпт на выхадны: венскія завітушкі

Рэцэпт на выхадныя: запечаная паста з грыбамі і вяндлінай

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1