Суд Віцебскага раёна 14 ліпеня разглядзеў справу мужчыны, які каля возера ў Віцебскім раёне без дазволу райвыканкама выкрыкнуў лозунг «Слава Украіне». Мясцовыя ўчастковыя склалі на яго пратакол па арт. 24.23 КоАП.

У выніку суд пастанавіў пакараць мужчыну грамадскімі работамі тэрмінам на 50 гадзін.

Гэта першы выпадак падобнага пакарання пасля выбараў, вядомы праваабаронцам.

Усяго за ліпень, па даных «Вясны», было зафіксавана мінімум 122 затрыманні па адміністрацыйных справах. Беларускія суддзі прызначылі больш за 26 штрафаў і 61 арышт.

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
9