Дэлаверская чайка. Фота Аляксея Лявашкіна з Ніжняга Ноўгарада

Дэлаверская чайка. Фота Аляксея Лявашкіна з Ніжняга Ноўгарада

Гэта паўночнаамерыканскі від, прадстаўнікі якога ў апошнія дзесяцігоддзі рэгулярна залятаюць у Еўропу. У сакавіку пралёт абсталяванай перадатчыкам чайкі, якой далі імя Кайзерка, прайшоў і праз Беларусь. Тады дэлаверская чайка ляцела на ўсход на новае месца гнездавання.

Дакладна вядома, што яна разам са сваім партнёрам гнездавалася пад Ніжнім Ноўгарадам і вывела нашчадкаў сярод гнездавой калоніі шызых чаек. А на шляху зваротнай міграцыі на зімоўку ў Заходнюю Еўропу чайка пралятала Беларусь (трэцяя рэгістрацыя) і ўпершыню перасекла тэрыторыю Бярэзінскага запаведніка.

Калі Беларуская арніта-фаўністычная камісія (БАФК), без рашэння якой назіранні за новымі і многімі рэдкімі для краіны відамі не маюць навуковай сілы, ухваліць рэгістрацыю дэлаверскай чайкі, то гэты від папоўніць спіс птушак Беларусі ў цэлым і Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў прыватнасці.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0