«Газпрам» заяўляе, што санкцыі Канады, ЕС, Вялікабрытаніі і неадпаведнасць сітуацыі абавязацельствам Siemens робяць пастаўку рухавіка на кампрэсарную станцыю «Паўночнага патоку-1» немагчымай.

Siemens праводзіла рамонт гэтай турбіны на сваім заводзе ў Манрэалі. З Канады пасля рамонту рухавік пераправілі ў Германію. СМІ паведамлялі, што бакі ніяк не могуць пераслаць адзін аднаму неабходныя для адпраўкі турбіны дакументы.

Сёння турбіну нават агледзеў канцлер Германіі Олаф Шольц. Раней нямецкія СМІ паведамлялі, што пасля гэтага пасля гэтага турбіна будзе гатовая да адпраўкі ў Расію.

Газаправод «Паўночны паток» без турбіны працуе, але на паніжанай магутнасці. 

Такая заява зʼяўляецца фактычнай адмовай «Газпрама» на ўстаноўку адрамантаванай турбіны і ставіць крыж на надзеях ЕС на павелічэнне паставак газу па «ПП-1».

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4