Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, якія сёння зачытаў пракурор у судзе, на стадыі папярэдняга расследавання Зянковіч прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме.

Як сёння было абвешчана ў судзе, 6 кастрычніка 2021 года ад абвінавачанага Зянковіча паступіла хадайніцтва аб заключэнні пагаднення са следствам, у якім ён паказаў, што ў мэтах аказання садзейнічання гатовы супрацоўнічаць са следствам усімі даступнымі яму спосабамі, а таксама паведамляць усе вядомыя ім звесткі аб злачынстве. У ходзе судовых пасяджэнняў па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту ён паказанняў яшчэ не даваў і не выказаў свайго стаўлення да абвінавачвання.

Зянковіч — адзіны з пяці абвінавачаных па гэтай справе, хто заключыў здзелку са следствам. Яшчэ на этапе папярэдняга следства ён прасіў змяніць яму меру стрымання і адпусціць з СІЗА, але яму было адмоўлена.

У адпаведнасці з беларускімі законамі, Зянковічу з улікам супрацоўніцтва са следствам не можа быць прызначанае пакаранне большае, чым палова максімальнага.

Клас
0
Панылы сорам
26
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
8