Знаходзячыся два месяцы ў Грузіі і чакаючы там эстонскай візы, жанчына вырабіла там сабе пасведчанне ІП. А для малога бізнэсу ў Грузіі вызначаная зусім малая стаўка падаткаў — усяго 1%. У Эстоніі гэтая стаўка — 60%. Перарэгістрацыю бізнэсу ў Эстоніі, хоць гэтага і вымагалі законы, праграмістцы рабіць з-за гэтага не хацелася, бо, маўляў, «я не хачу, каб 60% майго даходу выдаткоўвалася на нейкіх украінскіх бежанцаў».

Далей, расказваючы пра свае неймаверныя пакуты, яна неаднаразова называла краіну, у якой цяпер жыве «русафобскай», бо амбасада Эстоніі ў Грузіі не спяшалася ёй экстранна рабіць візу і ўвогуле патрабавала розных пацвярджальных дакументаў. Падатковыя службы, якія ў адпаведнасці з законам патрабавалі перарэгістрацыі, таксама атрымалі ярлык «русафобаў».

Пасты Юліі Кузняцовай заскрынілі, а ў каментарах да іх затэгалі паліцыю, падатковую інспекцыю і пасольства Эстоніі ў Грузіі.

У выніку яна муcіць пакінуць краіну, да якой ставілася з такой пагардай.

На гэтую сітуацыю адрэагаваў нават былы прэзідэнт Эстоніі (2006—2016) Томас Хендрык Ільвес, які ў каментарах да паста адзначыў:

«Калі вы патрапілі ў яму, то першае, што трэба зрабіць — перастаць капаць».

Клас
90
Панылы сорам
118
Ха-ха
113
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
17