Дэзадарант-антыперспірант Old Spice у лістападзе 2021-га каштаваў 7,29 рубля. Цяпер цана павялічылася на 67% — да 12,15 рубля.

Цана злева — лістапад 2021 года, справа — жнівень 2022-га. Скрыны тут і далей: e-dostavka.by

Цана злева — лістапад 2021 года, справа — жнівень 2022-га. Скрыны тут і далей: e-dostavka.by

Таксама падаражэў, напрыклад, антыперспірант Dove «Рытуал прыгажосці». Быў 4,79 рубля, стаў 10,99.

Зубная паста яшчэ ў лістападзе каштавала 3,79 рубля. Набыць яе цяпер можна за 5,75 рубля. 

Цана на шампунь-бальзам Head&Shoulders была 7,65 рубля, а цяпер — 14,39.

Змянілася цана і на пральны парашок. У лістападзе 2021-га купіць Ariel «Вербена» (4,5 кг) можна было за 25 рублёў, цяпер — за 51. Капсулы для прання (30 штук) прыбавілі ў цане 30 рублёў — з 28,59 да 59,69.

І нават беларускі парашок «Мара» для дзіцячага адзення стаў даражэйшы — 2,65 рубля (за 400 г) замест 1,79. 

Мыла Safeguard каштавала раней 1,59 рубля, а цяпер 2,69.

Паглядзім, як гэтыя цэны суадносяцца з заробкамі. Сярэдні заробак беларуса «чыстымі» ў лістападзе, па даных Белстата, складаў 1269 рублёў. У чэрвені 2022-га (больш свежай статыстыкі пакуль няма) — 1398 рублёў.

У лістападзе на такі заробак можна было купіць 166 шампуняў ці 44 пачкі капсул для прання з нашай падборкі. Цяпер жа — 97 шампуняў ці 23 пачкі пральных капсул.

Курс даляра ў лістападзе 2021-га вагаўся ад 2,42 да 2,55 рубля. Цяперашні курс — 2,59 рубля.

У іншых крамах цэны могуць адрознівацца. Напрыклад, на сервісе самавывазу «Еўраопта» згаданыя вышэй пазіцыі можна знайсці танней.

Чаму так выраслі цэны на бытавую хімію? З такім пытаннем мы звярнуліся ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

«Цэны на шампунь, напрыклад, не стрымліваюцца ў Беларусі, — адказалі на гарачай лініі міністэрства. — Вытворцы адзначаюць, што падаражэла сыравіна, матэрыялы.

Рэгуляванне цэнаў у Беларусі ёсць толькі на тавары першай неабходнасці. Напрыклад, на зубную пасту».

Чытайце таксама: 

Жыхарка Гомеля з'ездзіла з сям'ёй у мінскі аквапарк і аддала амаль 700 рублёў

Колькасць крамаў сэканд-хэнд за апошнія гады вырасла ўдвая

Рэальныя пенсіі беларусаў падаюць сёмы месяц запар

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
13