У скарзе адзначаецца, што за адмову ўдзельнічаць у баявых дзеяннях больш за 140 вайскоўцаў былі незаконна пазбаўленыя волі і ўтрымліваліся ў розных месцах Луганскай вобласці. Ніякіх абвінавачанняў пры гэтым ім не прад’яўлялася.

Вайскоўцы паведамляюць, што ўмовы іх утрымання парушалі правы чалавека і былі блізкія да катаванняў. «У памяшканні з закратаванымі вокнамі і жалезнымі дзвярыма, якія зачыняюцца на замок звонку, не было элементарных выгодаў, для натуральных патрэбаў выкарыстоўвалася жалезнае вядро і пластыкавыя бутэлькі, харчаванне адсутнічала, дакументы і рэчы былі адабраныя», — гаворыцца ў іх заяве.

Вайскоўцы просяць правесці праверку і прыцягнуць вінаватых камандзіраў да крымінальнай адказнасці за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. 

Раней СМІ паведамлялі, што расійскіх вайскоўцаў, якія адмовіліся ўдзельнічаць у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, сілком утрымліваюць у населеных пунктах Бранка і Чырвоны Луч у Луганскай вобласці, падкантрольнай прарасійскім сепаратыстам. Скасаваць кантракты вайскоўцам не дазваляюць.

Клас
3
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2