Фота Delfi.lt

Фота Delfi.lt

У 22.30 паступіла паведамленне пра тое, што на тэрыторыі прадпрыемства на вуліцы Янкішкю з падземнага рэзервуара з газам вырываецца полымя. На месца прыехалі паліцыя і пажарныя, агонь патушылі за тры гадзіны.

Таксама ад месца, дзе адбыўся пажар, адагналі 11 аўтамабіляў.

Аднак пасля таго, як пажар скончыўся, паліцэйскія заўважылі, што пашкоджаныя пяць аўтамабіляў, якія знаходзіліся на гэтай тэрыторыі. Усе яны — з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Былі пашкоджаныя аўтамабілі Volvo XC90, VW Golf, BMW, Audi A6 і Peugeot.

Паліцыя высвятляе, каму належалі аўтамабілі.

Таксама ў паліцыі мяркуюць, што пажар не быў выпадковы. Распачатае расследаванне па факце знішчэння або псавання чужой маёмасці.

Калі вам вядома штосьці пра гэтае здарэнне, можаце паведаміць у наш бот.

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
11
Абуральна
28