Асноўны і дададзены час матчу 1/8 фінала Кубка Беларусі не вызначыў пераможцу. Тры ўдары гульцы запаролі, яшчэ чатыры былі адбітыя брамнікамі.

Вырашальны мяч забіў галкіпер «Віцебска» Дзмітрый Гушчанка.

Нягледзячы на тое што серыя пенальці лічыцца латарэяй, шанцы брамніка парыраваць умелы ўдар у вугал — нулявыя. Яму не хопіць часу зрэагаваць і скокнуць. 

У дадзеным выпадку восем удараў з дзесяці альбо прыйшліся міма варот, альбо ў цэнтральную зону, дзе брамніку, які рэагуе на ўдар, а не спрабуе адгадаць яго кірунак, нескладана выйсці пераможцам з дуэлі.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0